Парады навучэнцам
па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў
Любы экзамен, няхай гэта будзе выпускны або ўступны, уяўляе сабой стрэсавую сітуацыю для таго, хто яго здае. Падрыхтоўка да яго суправаджаецца высокімі эмацыянальнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі нагрузкамі.
Час падрыхтоўкі да экзаменаў трэба разумна размеркаваць. Не варта займацца шмат гадзін без перапынкаў. Лепш вучыць блокамі: засвоіў тэму, замацаваў яе і адпачыў. Потым коратка паўтарыў, што завучыў, і – за новую тэму.
Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена.
Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.
Выкарыстоўвайце час, адведзены на падрыхтоўку, як мага больш эфектыўна. Новы і складаны матэрыял вучыце ў той час сутак, калі добра «думаецца», г.зн. адзначаецца высокая разумовая працаздольнасць. Звычайна гэта ранішнія гадзіны пасля добрага адпачынку.
Да матэрыялу, які цяжка запамінаецца, неабходна вяртацца некалькі разоў. Праглядаць яго на працягу некалькіх хвілін увечары, а затым яшчэ раз раніцай.
Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна чытаць з ліста.
Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы вывучылі кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце ўпэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.
Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная разумовая праца.
Вельмі карысна складаць схемы і алгарытмы канкрэтных тэм і трымаць іх у памяці, а не «зазубрываць» усю тэму цалкам “ад” і “да”.
Да экзамену лепш рыхтавацца з бацькамі, сябрам або сяброўкай: паўтараць, задаваць пытанні і адказваць на іх, «прамаўляць» увесь матэрыял.
За некалькі дзён да экзамену “прагані” ў думках магчымыя сітуацыі на іспытах, уяві сабе ва ўсіх дэталях абставіны будучага экзамену.
Парады выпускнікам па падрыхтоўцы да выпускнога экзамену па беларускай мове
Экзамен – гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур'ёзная, грунтоўная падрыхтоўка.
Па беларускай мове за курс сярэдняй школы вучні здаюць пераказ тэксту. Падрыхтоўка павінна пачынацца загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічыць, што галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст "слова ў слова", важна "выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці , захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу". Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей у напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады, калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце, можна перабудаваць сказ (напрыклад, складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых і г.д.). Словам, галоўная задача – знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту і лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, як пераказ.
Пры самастойнай падрыхтоўцы можна параіць дапаможнік, складзены С.І. Цыбульскай. Структура яго адпавядае зместу школьнай праграмы па беларускай мове. Аднак некаторыя пытанні разглядаюцца больш падрабязна, іншыя толькі агаворваюцца, нагадваюцца. Такі падыход да выкладання матэрыялу - вынік шматгадовых назіранняў і аналізу работ абітурыентаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Таму ў адным параграфе вы знойдзеце тлумачэнні, парады, разважанні, у другім – схемы і табліцы, у трэцім - "сухія" правілы.
Задача вучняў - прааналізаваць тэарэтычны матэрыял. разабрацца ў ім, зразумець, што трэба завучваць (напісанні, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, асаблівасці беларускага сінтаксісу), а што – асэнсаваць.
Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Такі від работы, як дыктант, патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця слыхавай (маторнай) памяці; рыхтуючыся да тэсту. неабходна развіваць найперш памяць зрокавую. Якаснае напісанне пераказу патрабуе даволі высокага развіцця абодвух відаў памяці. Таму заданні, змешчаныя ў дапаможніку, арыентаваны на развіццё і слыхавай, і зрокавай памяці.
Разам з тым многія практыкаванні арыентаваны на развіццё і ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў (уменняў дакладна ўжываць словы, захоўваць іх лексічную спалучальнасць, будаваць словазлучэнні і сказы, пераказваць тэкст з захаваннем пэўных стылёвых асаблівасцяў).
Абавязкова выконвайце ўсе практыкаванні – гэта дапаможа вам замацаваць веды па тэорыі, выпрацаваць уменне карыстацца правіламі на практыцы.
Кожны раздзел дапаможніка змяшчае заданне напісаць пераказ тэксту. Гэтыя тэксты, як правіла, меншыя за тыя, што даюцца на экзаменах, аднак не варта пачынаць адразу з вялікіх: справіцца з імі можна толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі. Пасля таго як пераказ напісаны яго неабходна праверыць , вярнуцца да тэксту, прааналізаваць найбольш цяжкія напісанні, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, адзначыць магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго каб веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання неабходна выканаць работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: прааналізаваць моўную з'яву, успомніць адпаведнае правіла, самастойна падабраць прыклады на гэта правіла – словам, асэнсаваць, чаго раней не ведаў і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу.
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны "Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс сярэдняй школы (тэксты для пераказу), які варта мець кожнаму, хто рыхтуецца здаваць экзамен у форме пераказу ў школе.
Бясспрэчна, лепш рыхтавацца да экзамену пад кіраўніцтвам спецыяліста – настаўніка, выкладчыка падрыхтоўчых курсаў, рэпетытара. Але, калі гэта немагчыма, не трэба адчайвацца: дапаможнік якраз разлічаны на самастойную працу абітурыентаў, у ім ёсць раздзел "Адказы да практыкаванняў", які дапаможа вам праверыць сябе.
Усе пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова трэба занатаваць (можна адвесці для гэтага некалькі старонак у рабочым сшытку), каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.
Неабходна нагадаць правілы напісання пераказу.
Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка або ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўце словы.
Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
Перачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое-небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.
Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове
Экзамен – гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур’ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Пачынацца яна павінна загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічаць, што галоўнае – перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу. Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае – пазбегнуць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце можна перабудаваць сказ (напрыклад складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых іг.д.) Словам, знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, пераказ.
Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Якаснае напісанне работы патрабуе даволі высокага развіцця слыхавой і зрокавай памяці. Пры самастойнай падрыхтоўцы пасля таго, як напішаце пераказ праверыце яго, вярніцеся да тэксту, прааналізуйце найбольш цяжкія напісанні, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку, адзначце магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго, каб вашы веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання выконвайце работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: вы прааналізуеце моўную з’яву, успомніце адпаведнае правіла, самастойна падбераце прыклады на гэта правіла, словам, асэнсуеце, чаго вы не ведаеце і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу. Усе пытанні, якія ўзнікаюць у вас пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова занатоўвайце, каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.
Як трэба пісаць пераказ?
- Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць якога вываду прыйсці).
- Калі тэкст чытаецца другі раз, рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш? Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы(як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
- Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
- Прачытайце, што ў вас атрымалася пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка aбо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы.
- Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку.Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
- Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
- Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.
Вучні павінны ведаць:
♦ правапіс галосных;
♦ правапіс й, ы пасля прыставак;
♦ прыстаўныя гукі;
♦ правапіс у-ў,
♦ правапіс мяккага знака і апострафа;
♦ правапіс спалучэнняў зычных;
♦ правапіс вялікай літары;
♦ напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
♦ правапіс канчаткаў назоўнікаў;
♦ ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
♦ ужыванне часоў дзеясловаў;
♦ правапіс лічэбнікаў;
♦ ужыванне і правапіс займеннікаў;
♦ правапіс прыслоўяў;
♦ ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
♦ ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
♦ ужыванне і правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
♦ адасабленне даданых членаў сказа;
♦ пабочныя і ўстаўныя словы, зваротак;
♦ параўнальны зварот;
♦ просты і складаны сказ;
♦ віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
♦ аднародныя члены сказа;
♦ спосабы перадачы чужой мовы.
Практычныя заданні для падрыхтоўкі да экзамену
Летн…м днём
Алесь ішоў высокім берагам (в)озера на якім шумелі кашлатыя хвоі. (Дзе)нідзе як волаты ахапі…шы чыгун…ым вузлаватым карэн…ем з…млю стаялі дубы. Магутныя і велічныя постаці іх а…біваліся ў люстран…ай вадзе.
Малюнкі прыроды м…няліся ад…ін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрыв…стым бераг…м як раптам даро…ка што белая ручаінка пакацілася з узгорк(у,а) (ў)ніз і перад вачыма яго рас…кінулася б…змежная с…нажаць як бы разас…лаў хто (вялізны)вялізны д…ван што зл…ваўся (ў)далечыні з блакітным шо(ў,л)кам чэрвен…скага неба. (Дзе)нідзе тол…кі в…днеліся на гэтай (не)абсяжнай з…лёнай роўнядзі асобныя ку(п,б)кі б…ланогіх б…розак якія стаялі м…сцінамі як тыя д…яўчаты ў карагодзе.
Даро…ку пераб…гаў ручай які цурчэў (з)пад маладой алеш…ны што ўзн…малася над чаротамі. Вада была такая чыстая з нейкім кры…тальным а…ценнем што нава… круглыя гла…кія камен…чыкі якія л…жалі на дне ручая здаваліся белымі каралямі.
I хоць Алесю ў той час (не)хацелася піць ён нах…ліўся і прыемны халадок ас…вяжыў яго. Пасля падня…ся далоняю выц…р губы а…трос з(с) кашулі празрыстыя кроп…лькі і а…чуў што прасв…тлела ў вачах. Нава… ля…чэй цяпер ступалі ногі... Паводле П. Броўкі
Водар д…ядоўнік(у,а)
Гэта было ў той год калі ўсе травы і кветкі стомле…ыя ад спёкі павыгаралі на каран(ю,і). Кветкі якім быў самы час пахнуць (не)пахлі. Навокал стаяў слупам задушлівы трывожны пах ломкай выгар…лай ад сонца травы.
I раптам (ад)некуль (с,з)блізку данёс…я тонкі эл…гантны водар. Хоць ён быў і слабаваты але іншыя горкія пахі ні(бы) ўзмацнялі яго.
Я аз…рнуўся (на)вокал і нідзе нічога (не)заўважыў што б магло струменіць такі водар. Праўда (не)падалёку стая(л,ў) зялёны лапушысты дз…доўнік увесь усыпа…ы (л…лова)пурпуровымі камяч…камі. Аднак я толькі сл…згануў па ім абыякавым поз…ркам і (не)звярнуў (ні)якай увагі гэта ж бур…ян пустазе(л,лл)е быльнё(х,г)...
Але пах м…навіта ён дз…доўнік. Яго моцныя карані дашукаліся ў самых глыбінях жаданай вады і цяпер (л…лова)пурпуровыя кветкі пахлі с…вежасцю і чыс…цінёй. Прыстойна і высакародна пахлі тыя ваўчкі якія звычайна чапляюцца за ўсё за што тол…кі можна зачапіцца. Каб і там куды іх зан…суць гэтак жа настойліва шукаць чыстай вады з глыбінь якая так спатрэбіцца іхн…м кветкам і на новым месцы.
Каб жыць моцнае карэ…е патрэбна (не)толькі чалавеку але і раслінам. (173) Паводле Я. Сіпакова
Кош…к малін
Навальніца дагнала мяне калі я не ад…ехаў і кіламетр(а,у) ад лес(а,у). Я нац…скаў як толькі мог на п…далі чуючы што вуркоча гром але (ўсё)роўна ўцячы ад дажджу (не)ўдалося дарога скро(с,з)ь ву(с,з)кая караністая і шма(д,т) дзе трэба было каціць в…ласіпед.
Бл…снула маланка і с…кануў лівень. Спыні…шыся я пачаў хуц…нька а…вязваць ад багажніка пла(с,ш)ч які выяз…аючы з дому захапіў (на)ўсякі выпадак.
Раптам бачу ра…плёскваючы лужыны бяжыць прыкрыўшы галаву рукамі (на)пярэймы мне хлапчук. Яшчэ (з)далёку крычыць:
– Дзя…ька дайце пла(с,ш)ча! Маліны мокнуць. Ц…лы кош…к малін!
Я глянуў куды паказваў рукою хлопч…к. Праз с…вую сетку даждж(а,у) я ўгледз…ў у пол(е,і) жанчыну. (Ня)доўга думаючы я с…гануў цераз поле проста да яе. Яшчэ (на)бягу падаў пла(с,ш)ч і тая прыкрыла ім па(л,ў)нюткі кош…к с…пелых і буйных апырска…ых даж…ом малін і выпр…стаўшыся сказала ціха:
– Я ўжо думала што прападуць маліны. Мы ж ц…лы дзень гнуліся каб варэ…е зварыць.
Дождж ліў як з вядра а жанчына і хлапчук стаялі і моклі (не)прыкрытыя (не,ні)чым і радаваліс… што (не)прападуць маліны. (166) Паводле Б. Сачанкі
М…лодыі крылатых салістаў
Світа…е. Роўная сту(ш,ж)ка л…сной дарогі. В…льготная с…вежасць паветра настое…а водарам начных прыгажунь белых фі…лак (па)абапал духмяня…а суніцы звоняць завя…ю ч…рніцы.
(Ня)рэдка (на)золку ш…рую ц…шыню парушае лё…кі ветрык. Вось і цяпер яго подых нясе (с,з) берагоў (С,с)ергучоўскага канал(у,а) гаркаватыя м…лодыі крылатых салістаў. Раней за іншых сустракае і славіць с…вітанак (рыжа)грудая заранка. Яе с…рабрыстая пес…ня абуджае б…расцянак малінавак драздоў. (Не)праспалі світанак гаманлівыя зязюлі пачалі п…раклічку галубы. У агністым полымі ўзыходз…чага сонца з л…сных нетраў л…цяць чароўныя гукі івалгі. Гэта пільная і палахлівая птушка заўсёды трымае…а ў (т,ц)яністых кустах і р…дка трапляе…а (на)вочы чалавеку. Голас грацыя кемл…васць і апярэ…е гэтай птушкі нарадзілі ў народзе (с,ш)часлівую прыкмету згодна з якой таго хто ўбачыць івалгу чакае в…лікая і радасная ўдача ў жыцці. У пералесках і гаях апошнія канцэрты дае салавей а (ў)пачатку ліп…ня падаё голас і зязюля. Сё…я ў гнёздах ц…церука глушца ра(п,б)чыка кнігаўкі бакаса пі(с,ш)чаць (жаўта)ротыя птушаняты. Выраслі і (ня)даўна пакінулі сваё жыл…ё і шпакі. (158)Паводле У. Бутарава
Празрыстая пара вос…ні
Стаяла с…цішан…ая празрыстая пара восені. Яшчэ стракаталі конікі, там(сям) быў чуцен пах завялых траў. Крыху пазней р…дкія клёны ды бярозкі якія с…ратліва а…ваявалі ў соснаў і с…бе месца пад сонцам побач з імі нібы згаварыўшыся заб…руць усю ўвагу чалавека на с…бе. З…ляніна хвояў ды соснаў (не)зможа суперн…чаць з кідкім жоўта(бураковым) цёмна(малінавым) і ярка(пунсовым) лісц…м клёнаў бярозак асін.
Нёман супакойва…ся (як)бы наб…раўся сілы каб супраць(стаяць) в…трам якія наб…галі сюды з ла…чыны ў канцы лістапад(у,а). Рыба дагульвала на волі яшчэ (не)шукаючы глыбокіх ям каб забіц…а ў іх на зіму. Нос ло…кі р…заў ваду ціха плаўна. Вада яшчэ(не)скоўвала рукі холадам а толькі прыемна абдавала лё…кім хала…ком.
У цёплы яшчэ сон…чны дзень люд…зі выходзілі на бера(х,г) паглядзець на ваду пагрэц…а, з(ь,’)есці ябл…к ці грушу якія бралі з сабою. (Як)бы сама прырода і ба…ька Нёман вызвалялі людзей ад (ня)добрых дум зайздрас…ці і далучалі іх да спако(я,ю) і любові. (154) Паводле Г. Марчука
Ласі
Ласі зноў з(ь,’)явіліся ў мясцовасцях дзе прыродныя ўмовы а…павядаюць іх жы…ёвым патрэбам дзе яны вадзіліся раней у старыя часы але былі з…нішчаны драпежніцкім палява…ем. Цяпер лася (не)дзіва сустрэць (не)толькі ў далёкіх ра…нах але і ў ваколіцах буйных гара…кіх ц…нтраў.
Можна (у,ў)бачыць лася і пад (М,м)інскам але найбол…ш часта сустракаю…а яны ў л…сах па верхнім цячэ…і (Б,б)ярэзіны і на (П,п)алес…і. Іх там многа. Заб…ваць гэтых ж…вёлін забарон…на. (Па)колькі іх (не)чапаюць яны зусім (не)палахлівы…. Калі па дарозе праяз…ае машына лось (не)спяшаючыся а…бягае зусім (не)далёка і (з,с)пыняе…а. Калі маш…на праходз…ць ён зноў вяртае…а п…раходзіць дарогу і накіроўвае…а ў той бок куды ішоў раней.
Маладыя ласі амаль (не)баяцца людзей. Яны (не)хаваюц…а ў гушчары выходзяць на дарогі і лугавіны далучаю…а іншы ра(с,з) да статк(у,а) кароў заходзяць нава(д,т) у вёску.
А які прыгожы лось на волі з горда ўзнятай галавой з цёмнай магутнай шы…й і светлымі нагамі! У яго вельмі прыгожая лё…кая пахо…ка. (155)
Паводле А. Вольскага
Наш з…мляк
Ваз…міце атлас і прыгл…дзьцеся да карты (паўднёва)амерыканскай краіны Чылі. Бачыце ля (Ц,ц)іхага акіян(у,а) там дзе да яго па…ступаюць магутныя в…ршыні (А,а)ндаў знаходзі…а горад (Д,д)амейка. А крыху паўночней горны хрыбет які носіць (тое)ж імя. Г…олагі могу…ь назва…ь м…нерал батанікі фі…лку з…олагі малюска звяза…ых (так)сама з імем Дамейкі. Аднак мала хто ведае што ўсё гэта і горад у далёкай краін(і,е) і горны ланцу(х,г) і кветка і м…нерал і ж…вёліна названа так у гонар нашага з…мляка выдатнага р…валюцыянера вучонага і падарожніка Ігната Дамейкі. Сын белару…кай зямлі ён ува…шоў у (С,с)усветную навуку пакінуў прыкметны сле(т,д) у фізі(ке,цы) хіміі і металургі(е,і) геаграфіі і батані(ке,цы) геалогіі і п…дагогі(ке,цы) этнаграфіі і з…алогіі.
Ігнат Дамейка нарад…іўся ў маёнтк(е,у) Нядз…ведка недалёка ад Міра вучыўся ў Віленскім ун…версітэце дзе і ўступіў у тайную р…валюцыйную арганізацыю.
У тысяча в…семсот тры…аць вос…мым год…е Дамейка даведа…ся, што ў (Ч,ч)ылі патрэбны выкла…чыкі хіміі і м…нералогіі. 3 дапамогай Міцкевіча быў аформле…ы кантракт на ш…сць гадоў.
Пасля сканчэ…я тэрмін(а,у) дагавор(у,а) вучоны заста…ся ў (Ч,ч)ылійскай сталіцы. (162)
Паводле А. Мальдзіс
(Не)спадзява…ая сустрэча
(Пад)вечар л…снік вы…шаў на в…лікую паляну сяро…лесу і спыні…ся. Агдедз…ўшыся зразумеў мінулай ноч…у ў авёс наведва…ся мя…ведзь.
Ласі алені і дзікі калі натрапяць на палетак а…са ядуць яго стоячы. А вось мя…ведзь ласуец…а інакш. Заходзіць ён у авёс садзіц…а пярэднімі лапамі прых…нае да сябе сцяблы і а…шморгвае мяцёлкі з(с)сало…кімі з…рнятамі. Паабрывае мяцёлкі вакол сябе і далей сунец…а пакідаючы за сабой ш…рокую паласу.
Падзіві…ся ляснік на мя…ведзеву работу і пайшоў(да)дому. Ідучы (не)заўважыў як пады…шоў да драўлянага мастка цераз (не)вялікую л…сную рачулку. Ужо ступіў адной нагой на масток і тут(не,ня)ўбачыў а ху…чэй адчуў што на другім баку мастка (не)хта стаіць. Глянуў наперад і валасы падняліся за пя…ь крокаў ад яго стаяў на задніх лапах в…лізны буры мя…ведзь.
Л…сніка ад гэтай (не)чаканай сустрэчы нібы парал…завала ён (не,ня,ні)мог (не,ня,ні)крыкнуць(не,ня,ні)варухнуцца.
На мя…ведзя (так)сама (не)шта на…шло. Ён стаяў(не)рухома як вялізны пень і пільна глядзеў на чалавека. Потым варухнуўся апусціў п…рэднія лапы саступіў з дарогі. (162)
Паводле 3. Бяспалага
Абе(д,т) у м…целіцу
(Не)дзе апоўдні падз…муў лё…кі ветрык. Ён па…хопліваў сн…жынкі і насіў іх у паветры пакуль тыя (ні)бы зн…могшыся (не)падалі долу.
Гадзіны праз па…тары вец…р памацнеў пачаў дз…муць з нейкай злос…цю. У в…ршалінах хвой чу…ся шум з (т,ц)іхім с…вістам (не)шта глуха стукала рыпела а сн…жынкі па…хопл…ныя ветрам імкліва ўзн…маліся (ў)гору.
(Не)чакана як здань са снежнай в…хуры з(',ь)явілася в…лікая ш…рая птушка і села (не)падалёк на б…розе. Праз хв…ліну з(',ь)явілася другая амаль ч…рная і села на суседнюю б…розу. Усё жывое калі пачалася м…целіца (не)куды пахавалася як быц…ам яго і (ня,не)было ў лесе тол…кі гэтыя дз…ве птушкі падобны… на дамашніх кур…й (не)звярталі ўвагі на зав…руху на скавыта…е ветр… павольна хад…ілі па галінах бяро(с,з) выцяг…валі шыі прыўзнімаліс… нібыта хацелі ўбачыць што робіцца за суседнімі дрэвамі.
Гэта былі ц…ц…рук з ц…церкаю. Яны нічога (не)выгляд…валі. Ц…церукі карміліс… шч…палі на галінах пупышкі свой асноўны зімовы ласунак.
Відаць гэтыя птушкі выкар…сталі м…целіцу каб добра па…сілкава…а бо ў гэты час (ні)хто ім (не)перашкаджаў (ні)хто іх (не)трывожыў. (164) Паводле 3. Бяспалага
свернуть