История школы

На ўзгорку ў цэнтры вёскі стаіць прыгожы белакаменны будынак. Гэта – школа. А якім жа было жыццё школы на працягу гэтага часу?

1930 год. Па праекце, прывезеным  з Варшавы, пачалося будаўніцтва школы. Двухпавярховая, з вялікімі вокнамі і тоўстымі сценамі. Цікава, што сцены ўнутры кладкі пустыя, гэта дае магчымасць захоўваць цяпло ў будынку.

1932 год.У новай, светлай і прасторнай школе пачалі вучыцца дзеці. Да гэтага часу дзеці вёскі вучыліся па хатах. У той час школа была адной з найпрыгажэйшых у мясцовасці.

Першым дырэктарам школы быў Леапольд Затхей, родам з Кракава, меў высокае вайсковае званне. “Пан Леапольд” – так звалі яго вучні – быў добры арганізатар, многа намаганняў прыкладаў для ўздыму культуры не толькі ў школе, але і сярод мясцовага насельніцтва. У школе ўсе прадметы вывучаліся на польскай мове.

Школа была цэнтрам культуры на сяле, тут часта праводзіліся вечарыны для моладзі вёскі.

 1940 год. У нашай школе – сямігодка.

1941 –1944 гг. У час нямецкай акупацыі школа таксама працавала. Дырэктарам школы ў гэты час быў Сень Павел Міхайлавіч. Дзяцей з першага класа вучылі нямецкай мове. Падручнікаў не было, заняткі праходзілі толькі на першым паверсе, а на другім размяшчалася камендатура.

 1943 – першая палова 1944гг. – дзеці займаліся ў хатах жыхароў вёсак Вялікая Лысіца і Копцеўшчына. У гэты час у школе былі нямецкая камендатура і шпіталь.

Дырэктарамі школы на працягу 1948 — 1949 гг. былі Зязюля Пётр, Комар Міхаіл Данілаві

 1956 г. – школа стала дзесяцігодкай.