Методическая копилка

Неделя Филологии

План проведения

Веселые перемены

Викторина по истории

КВН

Турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”

Методические разработки уроков

"Кем быть?" (Е.В. Абрамович") (презентация)

“Легендарны пачатак Рыма” (Я.У.Ванагель)

"Рашэнне сістэм і сукупнасцей няроўнасцей" (М.І.Абрагімовіч)

 "Анатоль Кудравец “Цітаўкі”. Свет дзяцінства і мудрасці ў апавяданні" (І.В.Мышкавец)

"У краме адзення" (М.Я. Красковіч)

"Лагарыфмічныя ўраўненні" (М.І. Абрагімовіч)

"Ціск. Адзінкі ціску."  (А.М. Атліванчык)

"Тэкст як адзінка сінтаксісу i звязнага маўлення. Сродкі арганізацыі тэксту." (І.В. Мышкавец)

"Признаки равенства треугольников" (А.В. Семерикова)

"Дзяленне мнагазначных лікаў на адназначны" (А.В. Абрамовіч)

"Камбінацыя мнагаграннікаў і цел вярчэння" (М.І. Абрагімовіч)

"Сума вуглоў трохвугольніка" (А.В. Семерикова)

 

 

 

     

Методические разработки воспитательных мероприятий

 

 

Гражданско-патриотическое и идеологическое воспитание

Вусны часопіс “Занімай, Беларусь маладая мая,свой пачэсны пасад між народамі!”

Викторина «Знаешь ли ты свой край, несвижанин?»

Классный час «НАМ ЭТОТ МИР ЗАВЕЩАНО БЕРЕЧЬ»

Гутарка “Беларусь – краіна маёй будучыні”

 

Экологическое воспитание

Экологический ринг "НАШИ ЗЕЛЕНЫЕ ДРУЗЬЯ"

КЛАССНЫЙ ЧАС “ЭКОНОМИТЬ ЗНАЧИТ БЕРЕЧЬ”

ВНЕКЛАССНОЕ МЕРОПРИЯТИЕ “СБЕРЕЖЕНИЕ ЭНЕРГОРЕСУРСОВ”

Экологическая игра «Все о птицах»

 

Здоровый образ жизни

Ролевая игра “ШКОЛА САМОУВАЖЕНИЯ”

Внеклассное мероприятие " Здоровый образ жизни и правильное питание"

 

Волонтерская деятельность, духовно-моральное воспитание

Внеклассное мероприятие “КРЕЩЕНИЕ. ЧАС ДОБРОТЫ”

Внеклассное мероприятие “КЛЮЧИК К СЕРДЦУ – ДОБРОТЫ”

ТРЕНИНГ “ЦЕННОСТЬ РОДСТВА. СЕМЕЙНЫЕ ЦЕННОСТИ”

Час памяти "БЫЛА ВОЙНА"

Праздник  «На балу у Золушки»

Праздник, посвященный Дню матери

 

Правовое воспитание

Час безопасности «Благополучный Новый год»

 

Трудовое воспитание, профориентация

Игра “ПО ЛАБИРИНТАМ ПРОФЕССИЙ”

Викторина « Ярмарка профессий»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гражданско-патриотическое и идеологическое воспитание

Экологическое воспитание

Здоровый образ жизни

Волонтерская деятельность, духовно-маральное воспитание

Правовое воспитание

Трудовое воспитание, профориентация

ВУСНЫ ЧАСОПІС “БЕЛАРУСІ Я Ў ЛЮБОВІ ПАКЛЯНУСЯ”

развернуть

 

ВУСНЫ ЧАСОПІС

“БЕЛАРУСІ Я Ў ЛЮБОВІ ПАКЛЯНУСЯ”

 

                     настаўнік беларускай мовы і літаратуры:  Мышкавец Ірына Вацлаваўна

 

 

Тэма :  Беларусі я ў любові паклянуся

Мэта : 1.Пашырыць веды вучняў аб гісторыі роднага;

            2.Фарміраваць уменне выдзяляць галоўнае ў жыцці.

            3.Выхоўваць любоў да родных мясцін, бацькаўшчыны, пачуццё пат-

  рыятызму, грамадзянскасці, адказнасці ў сябе, як гаспадара

  найпрыгажэйшага краю і чалавека, ад якога  залежыць будучыня

  краіны.

 

                                                  Эпіграфы:

                                         Адзінай мэты не зракуся,

                                         і сэрца мне не задрыжыць:

                                         як жыць – дык жыць для Беларусі.

                                         А без яе – зусім не жыць.

                                                                                     Л.Геніюш

 Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага, чым Радзіма. Чалавек без Радзімы- жабрак.

                                                                                            Я.Колас

                                                     Ход  урока

І Слова настаўніка. Праслухоўванне песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”

Настаўнік. Як вы разумееце сэнс  радкоў песні? Давайце звернемся да эпіграфаў і патлумачце, калі ласка, як вы іх разумееце.

Настаўнік. Недарма гавораць:”Што Радзіму, як і бацькоў, не выбіраюць”.

- Калі вы першы раз усвядомілі, што вам блізкія традыцыі вашых бацькоў, дзядоў?

 -Ці хочаце вы прадоўжыць справы пачатыя бацькамі?

 -Ці задумваліся калі-небудзь, што ваша будучыня і будучыня Беларусі- еднасныя паняцці?

НастаўнікПершая старонка “Родная старонка- духоўны скарб народа”

Давайце звернемся да гісторыі нашай   Радзімы.

  — Любоў да Радзімы — гэта не абстрактнае, а рэальнае пачуццё, якое кожны чалавек можа выказаць у штодзённым жыцці шчырымі словамі, карыснымі справамі, светлымі думкамі. Свой родны куточак (малую радзіму) мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. А кожная часцінка — своеасаблівы духоўны скарб, які неабходна зберагаць і павялічваць, каб і наступныя пакаленні маглі сказаць: «Зямля бацькоў — мая зямля».

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве: павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці. А гонар, у сваю чаргу, мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка: якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу.

          

Настаўнік. Давайце правядзём віктарыну на лепшага знаўцу нашай Радзімы.

  1. Якія ўсходнеславянскія плямёны былі продкамі беларускага народа? (Дрыгавічы, крывічы, радзімічы);
  2. Якое самае распаўсюджанае дрэва на тэрыторыі Беларусі? (сасна);
  3. Сімвал сучаснай  Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года? (Нацыянальная бібліятэка);
  4. Хто з’яўляецца аўтарам нарыса “Падарожжа па краіне беларусаў”? (Віталь Вольскі);
  5. Чаму дзень 26 красавіка 1986 г. ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак 20 стагоддзя? (Чарнобыльская аварыя);
  6. Што такое дзяжа? (Посуд для заквашвання цеста);
  7. Імя першай асветніцы, полацкай князёўны. Першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой у святыя.(Ефрасіння Полацкая);
  8. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску? (Атлант);
  9. Мастацкі кіраўнік ансамбля “Песняры” (Мулявін Ул.);
  10. Як называлася першая газета, якая пачала выходзіць на беларускай мове? ;
  11. Якое дрэва карысталася на  Беларусі пашанай, чаму? (Ліпа - лапці);
  12. Сталіца ВКЛ? (Вільня);
  13. Полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. (Рагнеда);
  14. Мужчынскі галаўны ўбор з казырком. (Картуз);
  15. Лялечны тэатр, вядомы з 16 стагоддзя. (Батлейка);
  16. Імя пісьменніка, які нарадзіўся ў в. Вязынка? (Я. Купала);
  17. Прыстасаванне для разгладжвання , качання бялізны? (Качалкі);
  18. Імя галоўнага бога ў язычніцкай рэлігіі беларусаў? (Сварог – бог неба); 
  19. У народзе існавала Перунова свята, якое адзначалі 2 жніўня. А якое  свята цяпер святуюць беларусы? (Ілля);
  20. Пісьменнік, якому належыць твор “Зямля пад белымі крыламі”? (Ул. Караткевіч);
  21. У старажытнасці – свята ў гонар мядзведзя, якое спраўлялі ранняй вясной. (Камаедзіца);
  22. Звычай, калі восеньскімі ці зімовымі вечарамі дзяўчаты збіраліся  папрацаваць у адной хаце. (Вячоркі);
  23. Самае вялікае возера ў  Беларусі? (Нарач);
  24. Духавы інструмент, які гучыць на гуляннях у час зажынак, дажынак. (Акарына);
  25. Каму  належаць  словы  “Мой  родны кут, як ты мне мілы…”?  (Якубу Коласу)

Другая старонка “ Мір – найвялікшая каштоўнасць”

Настаўнік. Дарагія рабяты! Сёння ў нас з вамі радасны і ўрачысты дзень- мы адзначаем Дзень роднай мовы. Я  прачнулася  радасная і шчаслівая ад таго, што  пайду ў школу, сустрэнуся  з вамі, змагу працаваць спакойна на ўроку, бо ведаю, што нам нічога не пагражае, для нас створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця і шчасця. А гэта дзякуючы таму, што жывём мы ў такой цудоўнай краіне, імя якой – Беларусь. Выступаючы на пятым Усебеларускім  народным сходзе  Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка  падкрэсліў, што “ ў сучасных умовах самыя галоўныя , самыя дарагія нашы каштоўнасці – гэта мір, незалежнасць, бяспека кожнага. Беларусы хочуць захаваць мір і спакой у краіне, настроены на стваральную працу ў імя сваёй будучыні і будучыні падрастаючага пакалення”. У нашай краіне захоўваюцца мір і спакой, таму што  на міжнароднай арэне Рэспубліка Беларусь выступае ў ролі адказнага і надзейнага партнёра, які жадае ўсім народам міру і дабра.

 Трэцяя старонка ”Родная зямля”

Вучаніца. На планеце  Зямля сярод некалькіх соцен  краін ёсць толькі адна  для мяне, імя  якой- Беларусь. Я тут нарадзілася, расту, усталёўваюся ў жыцці, адчуваю памылкі, радуюся і засмучаюся, мару і будую планы на будучае, а яно не за гарамі, бо я вучуся ў дзявятым класе. Некаторыя людзі нават і не задумваюцца, што ўсе гэтыя дзеянні  мы выконваем у родным кутку, пад мірным небам. І не важна што гэта : ці то вёска, вялікая і прыгожая, а мо і забытая, пакінутая насельнікамі, з простымі драўлянымі хатамі; ці то горад са шматпавярховымі будынкамі, мы заўсёды павінны шанаваць і цаніць тое месца, дзе з’явіліся на свет, дзе прайшлі нашы самыя найлепшыя гады – гады дзяцінства, бестурботныя і шчаслівыя…

Вучань. Штодня мы ходзім у горадзе ці ў вёсцы па адных і тых  жа вуліцах, бачым адны і тыя ж малюнкі.  Мы заклапочаны сваімі справамі, вучобай, перажываннямі. Тое, што вакол нас, па-за нашым светам ператвараецца ў звычны размыты пейзаж, якога і не заўважаем наогул. Мы думаем аб тым, што недзе далёка, у другой краіне, ёсць неапісуемая  прыгажосць. Нам здаецца, што толькі там мы зможам убачыць нешта незвычайнае, але не задумваемся, што незвычайная прыгажосць ёсць і ў нас. Трэба толькі ўмець гэта заўважаць. Беларускі пісьменнік  Тарас Хадкевіч пісаў:

Мы едзем далёка да мора,

На чужыя глядзець гарады,

І часта, так часта бывае,

У такім сумятлівым жыцці

Мы сваёй не заўважаем красы.

Чацвёртая старонка “ Адкрыццё сябе”

 Вучань. Але аднойчы… Аднойчы наступае прасвятленне, прыгожае і раптоўнае, як маланка. Я думаю, што гэтыя хвалі, якія праходзяць па нашым целе, з’яўляюцца ў тую хвіліну, калі мы ( людзі), гонячыся  недзе наперад і стараючыся апынуцца  далёка, спыняемся, знімаем акуляры і глядзім на свет зусім іншымі, незатуманенымі вачыма. 

Пятая старонка” Беларусь неабдымная”

Вучань. А паглядзець у нас ёсць на што. Хіба замежныя турысты не захапляюцца велічнасцю і непаўторнасцю  Мірскога і Нясвіжскага замкаў, Нацыянальнай бібліятэкай, Палацам Рэспублікі?… Канечне, усіх знакамітасцей нашага краю не пералічыць, іх многа. Пра іх складзены творы, яны адлюстраваны ў жывапісе, адным словам, паглядзець  і палюбавацца ёсць чым . Усё гэта з’яўляецца гонарам і гордасцю нашага народа. А народ наш беларускі ! Пра яго лепшыя рысы напісана таксама многа: Рыгор Барадулін “ Мы – беларусы!”, Уладзімір Караткевіч “ Беларуская песня”, Ніл .Гілевіч “ Родныя дзеці”, Я.Колас “ Новая зямля”…

  Вучань. Гаворачы пра Радзіму, не магу не сказаць некалькі слоў пра маю маленькую радзіму  - Нясвіжчыну. А чым жа праславіўся мой Нясвіж? Сваёй гісторыяй, культурай, працавітымі і таленавітымі людзьмі. Колькі тут нарадзілася, вучылася і працавала вядомых людзей: род Радзівілаў, Сымон Будны, Якуб Колас, Уладзіслаў Сыракомля, Янка Купала, Кузьма Чорны… На Нясвіжчыне нарадзіліся і жылі беларускія паэты : Уладзімір Жылка, Сяргей Новік- Пяюн, Паўлюк Прануза, Міхась Сазончык… А колькі цяпер тут жыве, вучыцца і працуе  таленавітых людзей? Вельмі многа, і ўсе яны з’яўляюцца прадаўжальнікамі спраў нашых славутых землякоў.

Шостая старонка “ Наш запавет – берагчы мір”

Вучань А што для нас, для тых, хто вучыцца ў школе, значаць перамога, мінулая вайна? Мы не бачылі ўласнымі вачыма ўсяго таго, што адбывалася тады, але ведаем  пра ваеннае ліхалецце  ад бабуль і дзядуль, якія перажылі гэта, пра гэта расказваюць кадры кінахронікі, кнігі і карціны.  Памяць- гэта, несумненна, самае дарагое, чым узнагародзіла прырода чалавека. Яна непадуладная часу. І колькі  б не прайшло часу пасля вайны, але мы, дарагія мае сябры, павінны помніць пра тых, хто набліжаў  Дзень Перамогі. Чым далей аддаляюцца ад нас тыя падзеі, тым больш яскравым і велічным робіцца іх сэнс і вага.

Настаўнік. Вывад. Як сказаў Кіраўнік краіны на 5 Усебеларускім народным сходзе  аб тым, што важнейшы ўрок дае нам мінулае. “ Нельга быць бяспечным і самаўпэўненым. Нельга лекгадумна адносіцца да будучыні. Нельга дазволіць застаць сябе знянацку… На прыкладзе нашых суседзяў мы ўпэўніліся: мір – вялікая, велічайшая каштоўнасць! Страціць яго лёгка, а шлях ад міру да вайны можа быць вельмі кароткім”.

Сёмая старонка “  Нашы летуценні “

Вучаніца. Мой дзед быў удзельнікам вайны , які не на словах  зведаў жахі вайны. Мы любілі хадзіць з ім на рыбалку, дык  ён заўсёды гаварыў мне : “ Добра , мая ўнучачка, што ты жывеш  у краіне, дзе не чуваць стрэлаў.  Прачынаешся ты шчаслівая  ад таго, што наступіў новы дзень, сонейка шле свае промні  табе ў твар і сагравае тваю душу”.

Вакол пануе цішыня. І раптам у цябе клюе. Паплавок схаваўся пад вадой. Ты спяшаючыся цягнеш рыбку і … Ура!  Залатая рыбка ў цябе на далонях. Жоўтая  луска золатам  асвятляе цябе.  А рыбка,  як  звычайна, абяцае выканаць тры жаданні. Што ты папросіш?

- Канечне  ж, міру! Сабе,родным, дзеткам  усіх краін, дзе  сёння  ідуць баявыя дзеянні,  сябрам, суседзям, усім людзям на планеце.  Шчасця, дзядулечка, простага чалавечага шчасця.     Для дзяцей – шчасця салодкага, з падарункамі. Для сябе- здзяйснення маёй мары – паспяхова закончыць школу і паступіць у інстытут. Для аднакласнікаў – шчасця ад любімых  урокаў, цудоўных настаўнікаў. Для хворых – шчасця ў здароўі. Каб раненыя дзеткі не цярпелі мукі, каб ветэраны дажылі да 100 гадоў, і вайны больш не зналі. А яшчэ я хачу, залатая рыбка, каб усе людзі ўсміхаліся і ніколі не плакалі, бо ўсмешка – лепшая зброя ад бяды.

Загадаўшы жаданне, я адпусціла рыбку ў ваду і заглядзелася ў блакітную гладзь возера. Вада празрачная- празрачная. Відаць каменьчыкі на дне возера і домік залатой рыбкі. Як ціха вакол. А над галавой такое блакітнае неба. У небе кружаць буслы, нічога не баяцца. Ды і чаго ім баяцца ў нашай краіне? Будуй сабе гнёзды, выводзь птушанят. Лаві на балоце жаб.

 Восьмая старонка ”Малітва да Бога і да народа”

Вяртаючыся з рыбалкі, дзядуля просіць мяне зайсці з ім у адно месца. Чэсна прызнаючыся, я тут была ўжо не адзін раз, але згаджаюся, іду за ім. Падыходжу і бачу: дзядуля стаіць каля магілкі, нешта шэпча. Прыбліжаюся, і да майго слыху даносяцца словы:

– Вось я зноў прыйшоў павітацца з вамі, мае дарагія. Але на гэты раз не адзін, з унучкай.. Прывёў яе, бо хачу, каб ведала, якая яна шчаслівыя, што жыве ў мірны час. Каб зразумела, што шчасце яе не ў колькасці злоўленай рыбы, заробленых  грошах, купленых убораў . Што шчасце ў мірным, спакойным жыцці. Яна жыве ў мірнай краіне, не ведаючы клопату і бяды. Вайна адышла ў далёкае мінулае, стала старонкай гісторыі. Але і я, і яна не маем права забыцца пра яе, таму што амаль кожную сям’ю, кожны дом закранула ваеннае ліхалецце сваім вогненна-чырвоным крылом. Я малюся і буду маліцца  за тое, каб у нашых душах не было злосці, эгаізму, маладушнасці, злых людзей з каменнымі сэрцамі. Хачу перафразаваць словы Ф.М. Дастаеўскага: «Не толькі прыгажосць, а таксама міласэрнасць і дабро выратуюць свет». Дзядуля змахнуў,  як мне падалося, з маршчыністай шчакі слязу, адышоў крышку. Мы маўчалі. Маўчаў дзед, а потым сказаў: “ Дзякуй Богу і нашаму народу за  мірнае неба. Мы зробім усё магчымае, каб быў мір на зямлі!”

Дзявятая старонка ”Шчасце жыць пад мірным небам”

Вучань. На небе з’явілася хмарка. І …пайшоў грыбны дождж. Цёплы-цёплы. Вось і вясёлка засмяялася. Я працягнула рукі да яе, і мне падалося, што яна паклала мне ў далоні сваю сяміколерную радасць . Так і пайшлі мы з ёй, узяўшыся за рукі, каб падарыць людзям мір. Усім раздалі па кавалачку  , не забылі і залатую рыбку, каб быць ёй удзячнымі. А вясёлка ўсё ўсміхалася і ўсміхалася ўсімі сваімі колерамі, у якіх адлюстроўвалася і аранжавае сонца,і бляск жоўта-залатой рыбкі, і зеляніна лясоў і палёў, і блакіт неба, і сінява васількоў і хмаркі, з якой нарадзілася,і фіялетавая ноч. А я падумала:

       Какое счастье жить под мирным небом,

       Не видя диких ужасов войны.

       Кормить  с руки всех птичек белым хлебом

       И жить под радугой родной страны.

Настаўнік. Пачуўшы ад вас агульначалавечыя якасці, я парадавалася за вас. Вы разумныя, прыгожыя, патрыятычна настроеныя. Трэба сказаць дзякуй бацькам і настаўнікам, ад якіх вы перанялі традыцыі беларускага народа і яго каштоўнасці. Ніхто не падасць вам прыгожае жыццё на “талерцы”. Толькі працуючы разам, мы пабудуем моцную і квітнеючую Беларусь. Многае ўжо зроблена і робіцца. Вы можаце стаць актыўнымі ўдзельнікамі агульнанародных спраў. Напрыклад, праводзіць суботнікі, весці “здаровы лад жыцця”, добра вучыцца і наогул быць сумленнымі людзьмі.

Хочацца пажадаць вам, каб вы займайліся самаадукацыяй і станавіліся сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны- Рэспублікі Беларусь.

Дзясятая старонка ”Хай будзе мір ва ўсім свеце”           Вучань. Мы зараз знаходзімся на ўроку, дзелімся інфармацыяй, будуем планы,  а ў гэты час па тэлебачанні паказваюць падзеі, якія адбываюцца ў свеце- баявыя дзеянні. Божа мой, які жах! Чаму так паступаюць людзі, бо мы ўсе ведаем, што такое вайна? Чаму дапусцілі зноў, каб свет здрыгануўся перад жудаснымі злачынствамі, каб мірныя людзі, у тым ліку дзеці і моладзь, зноў прайшлі праз ваеннае пекла. Самае страшнае, што неспакойна  цяпер многа дзе  ў свеце, бо там ідуць крывавыя баі. Пагэтаму ад свайго імя і імя маіх равеснікаў  я прашу  ў Бога:

Нічога я больш не жадаю, нічога- Толькі прашу ўсемагутнага Бога: -Божа адвечны, Божа магутны, Збаў ад няволі край наш пакутны. Хай будзе мір ва ўсім свеце!

Настаўнік. Вось і  скончаны наш урок “Беларусі я ў любові паклянуся.”  Давайце падвядзём вынікі:                                                                                            

  1. Аб чым даведаліся? 2. Што вас здзівіла і чаго не ведалі?
  2. Аб чым задумаліся? 4. Якімі паўсталі перад намі нашы дзяды, прадзеды?
  3. Якімі, на ваш погляд, трэба быць сённяшнім беларусам?
  4. Якія трэба мець чалавечыя якасці, каштоўнасці?

(грамадзянінам, патрыётам, духоўным, гуманістам, любіць Радзіму)

Сённяшнюю размову хочацца скончыць  словамі:

Не знішчым мы, не страцім, не загубім

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.

І родны край, і мову не разлюбім —

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

Гульня “ Камплімент”. Усе становяцца ў круг і жадаюць адзін аднаму міру і спакою.

 

 

свернуть

ВУСНЫ ЧАСОПІС “БЕЛАРУСІ Я Ў ЛЮБОВІ ПАКЛЯНУСЯ”

    Читать далее...